Вы тут

Долар і еўра патаннелі ў Беларусі 1 чэрвеня

У Беларусі панізіліся курсы долара і еўра / БЕЛТА

1 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША панізіўся — з 2,4100 да 2,4008 беларускага рубля. Курс еўра таксама пайшоў наніз — з 2,6772 да 26736 беларускага рубля. Падаражэла толькі расійская валюта: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4492 беларускага (у пятніцу — 3,4096).

Курс беларускага рубля адносна кошыка валют аслабеў на 0,44%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.