Долар і еўра 12 сакавіка ў Беларусі падаражэлі

12 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША вырас — з 2,3141 да 2,3474 беларускага рубля. Курс еўра таксама павялічыўся — з 2,6214 да 2,6471 беларускага рубля. Курс расійскай валюты пайшоў наніз: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,1656 беларускага (у сераду — 3,2363).

Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют умацаваўся на 0,50%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.