Для даверанай асобы Міхалевіча сябры камісіі шукалі падпісаны бюлетэнь

Андрусь Клікуноў, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў і ўдзельнік каманды кандыдата Алеся Міхалевіча, выявіў парушэнні на 632-м выбарчым участку ва Ўруччы.
Як паведаміў Клікуноў, ён прыйшоў прагаласаваць, не сказаўшы, што з'яўляецца даверанай асобай. У кабіне для галасавання Андрусь Клікуноў заўважыў, што яго бюлетэнь  непадпісаны. Калі ён спытаўся пра гэта ў сябраў камісіі, высветлілася, што ў іх не падпісаныя практычна ўсе бюлетэні.

Паводле Клікунова, нарэшце, знайшлі адзін падпісаны бюлетэнь і папрасілі прабачэння.
Пасля гэтага ў яго вырвалі яго непадпісаны бюлетэнь і тут жа парвалі.

Зміцер Панямонаў, Еўрапейскае радыё для Беларусі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі