Дэйман Элбарн піша музыку для дзіцячага фільма

Карціна будзе заснаваная на дзіцячай кнізе, напісанай сястрой музыкі Джэсікай. Гаворка ў фільме пойдзе пра хлопчыка, за домам якога расце чарадзейнае дрэва. Але дзіця не верыць у цуд да тае пары, пакуль яго не наведаюць феі, якія жывуць у кроне дуба.

Закадравы тэкст у фільме будзе чытаць акцёр Джуд Лоў. Мяркуецца, што рэжысёрам “Хлопчыка на дубе” стане Люк Лоўзі, вядомы па музычных Orbital і Mercury Rev. Стужку прадставяць гледачам вясной 2011 года.

Крыху раней стала вядома, што Gorillaz плануюць выпусціць новы бясплатны альбом 25 снежня. Акрамя таго, нядаўна ў інтэрнэце з'явілася інфармацыя пра тое, што ў 2011 годзе Blur могуць прыступіць да запісу наступнай студыйнай пласцінкі. Калі гэты слых пацвердзіцца, новы альбом стане першай працай каманды за восем гадоў.

Фота: www.perevod.megalyrics.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі