Вы тут

Deutsche Bank баіцца мілітарызацыі космасу ў 2022 годзе

На думку банка, некаторыя дзяржавы ставяцца да космасу як да "Дзікага Захаду" / Ілюстратыўнае фота architectural-review.com

У 2022 годзе ў знешняй палітыцы дзяржаў значнае месца будзе ўдзяляцца перагаворам адносна мілітарызацыі космасу. Пра гэта гаворыцца ў аналітычным дакладзе Deutsche Bank, паведамляе РБК.

Спецыялісты банка лічаць, што міжнародныя пагадненні па космасе састарэлі. У свеце няма паразумення аб межах і кантролі над касмічнымі аб'ектамі, у той час як ідзе распрацоўка новых тэхналогій і відаў зброі. Deutsche Bank нагадвае, што ў лістападзе Расія паспяхова выпрабавала супрацьспадарожнікавую ракету, ваенныя выпрабаванні ў космасе таксама праводзяць ЗША.

На думку банка, некаторыя дзяржавы ставяцца да космасу як да "Дзікага Захаду". Павелічэнне ваеннага сектара ў гэтай сферы здольна паўплываць на сусветную эканоміку і адносіны паміж краінамі ў цэлым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.