Дэпутаты прынялі закон "Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі"

Сёння дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у першым чытанні прынялі законапраект "Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі". Нагадаем, новыя правілы прадугледжваюць напісанне з вялікай літары назваў органаў улады, арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, а таксама пасадаў, званняў і тытулаў, паведамляе “Інтэрфакс”.

Напрыклад, пасля прыняцця гэтага законапраекта ў беларускай мове слова "прэзідэнт", "прэм'ер-міністр", "канстытуцыйны суд" будуць пісацца з вялікай літары. Апроч таго прапануецца пісаць слова “дзесяты” праз “я” — “дзясяты”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі