Вы тут

Дэпутатамі не сталі — ці ёсць "план Б" у апазіцыі?

Выбары-2019 / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

У Палаце прадстаўнікоў 7-га склікання не будзе ніводнага апазіцыянера. Незалежна ад таго, хто якое крыло той апазіцыі прадстаўляе: ні радыкалаў, ні памяркоўных. Калі не лічыць аднаго мандата, які атрымаў лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч.

Наколькі моцным ударам для апазіцыі стаў менавіта такі вынік сёлетняй выбарчай кампаніі? Ці атрымалася хоць часткова рэалізаваць планы, звязаныя з удзелам у выбарах? Што далей?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць экс-кандыдаты ў дэпутаты кіраўніца арганізацыі "Маладыя хрысціянскія дэмакраты" Надзея Гацак і сустаршыня грамадскай кампаніі "Гавары праўду" Андрэй Дзмітрыеў.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.