Дэпутат Палаты прадстаўнікоў не ведае, што такое АБСЕ? (відэа)

АБСЕ ён расшыфраваў як Аддзел бяспекі савета Еўропы і прылічыў арганізацыю да структураў Еўрасаюзу, адзначае "Белсат".



"Для нас важная супраца ў розных кірунках, у тым ліку з краінамі Еўрасаюза, з іх арганізацыямі ды структурамі і, у прыватнасці, з Аддзелам бяспекі Савету Еўропы", — заявіў Самасейка пасля сустрэчы з прадстаўніцаю АБСЕ ў пытаннях свабоды СМІ Дуньяй Міятавіч.



Нагадаем, што АБСЕ — гэта Арганізацыя па бяспецы і супрацоўнітве ў Еўропе. Дарэчы, Арганізацыю заснавалі з ініцыятывы СССР і краінаў сацлагеру ў 1973 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі