Дэпартамент выканання пакаранняў: Клімаву не патрэбная медычная дапамога

Пагрозы для бяспекі Андрэя Клімава не існуе. Пра гэта сцвярджае выконваючы абавязкі кіраўніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі Юрый Барынкоў. Ён даслаў адказ на запыт кіраўніка Нацыянальнага камітэта Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Анатоля Лябедзькі пра ўмовы ўтрымання палітыка ў калоніі.

Нагадаем, Клімаў быў асуджаны ў жніўні на два гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму за артыкул у Інтэрнэце. У яго хворае сэрца, падчас следства ён тыдзень знаходзіўся на лячэнні ў турэмнай бальніцы.

Цяпер ДВК заяўляе, што стан здароўя Андрэя Клімава “задавальняючы” і ён не мае патрэбы ў спецыялізаванай медычнай дапамозе.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі