Дашкевіч паспрабуе зарэгістраваць “Малады фронт” і падтрымае Мілінкевіча

У Мінску прайшла прэс-канферэнцыя моладзевага лідэра Змітра Дашкевіча, які ўчора выйшаў на волю пасля 16 месяцаў зняволення. Былы палітвязень распавёў пра ўмовы ўтрымання ў калоніі, абставіны вызвалення і планы на будучыню.
Зміцер Дашкевіч адзначыў, што ў чарговы раз будзе спрабаваць зарэгістраваць ”Малады фронт” у Беларусі (арганізацыя ўжо зарэгістраваная ў Чэхіі). Таксама ён выказаўся ў падтрымку Аляксандра Мілінкевіча. Маладафронтаўцы будуць дапамагаць яго руху “За свабоду”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі