Дар'я Домрачава збіраецца на трэніроўку па каратэ

Дар'я Домрачава збіраецца на трэніроўку па каратэ

Дар'я Домрачава збіраецца на трэніроўку па каратэ. Як інфармуе БЕЛТА, знакамітая беларуская біятланістка паўдзельнічае ў праекце Bright Team дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў 2019 года. Мэта — папулярызацыя відаў спорту, якія ўключаныя ў праграму кантынентальных спаборніцтваў.

Трэніроўка адбудзецца ў панядзелак, 24 верасня, у зале кафедры спартыўна-баявых адзінаборстваў і спецпадрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. Яе правядзе майстар баявых мастацтваў, уладальнік другога дана па каратэ Андрэй Грыневіч. У трэніроўцы прымуць удзел і іншыя вядомыя беларусы, напрыклад, спявак Тэа. Ну і, зразумела, будзе шмат прадстаўнікоў СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі