Даішнік схапіўся за галаву, калі кіроўца-замежнік зачапіў машыну ДАІ
![Даішнік схапіўся за галаву, калі кіроўца-замежнік зачапіў машыну ДАІ](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/dai-1901_0.jpg.webp?itok=1SDWXcwr)
Кур'ёзнае здарэнне адбылося з аўтамабілямі ў цэнтры Мінска, на плошчы Францішка Багушэвіча. Рухаючыся з боку праспекта Дзяржынскага, кіроўца "Аўдзі" не зразумеў сігналы рэгуліроўшчыка і павярнуў не ў той бок. Пры гэтым яго машына зачапіла аўтамабіль ДАІ. Рэгуліроўшчык расхваляваўся так, што ажно схапіўся за галаву.
Паводле папярэдніх звестак, кіроўцам "Аўдзі" быў замежнік, машына аформленая таксама не на яго.