ДАІ не можа ўплываць на тэмпы працы дарожнікаў у цэнтры сталіцы

Вось што паведамілі Еўрарадыё ў сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі:



"Са свайго боку мы робім усё магчымае. На кожным участку дарогі стаіць інспектар. Мы даем інфармацыю кіроўцам. Максімум, што мы можам рабіць — мы робім".



З іншых раёнаў Мінска ў цэнтр горада былі выкліканыя дадатковыя рэгуліроўшчыкі. Па радыё гарадская ДАІ рэкамендуе аб'язджаць участак праспекта Незалежнасці ад вуліцы Свярдлова да вуліцы Леніна. А вось уплываць на тэмпы, тэрміны і час рамонту ДАІ не можа.

Транспартны калапс у цэнтры Мінска (фота, відэа)