Дагэтуль выяўляем у дзяржСМІ людзей, якія не падтрымліваюць Лукашэнку — Луцкі

У дзяржаўных СМІ шукаюць "здраднікаў" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У дзяржаўных СМІ шукаюць "здраднікаў" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Луцкі (на здымку знізу) выказаўся пра тое, якой павінна быць дзяржаўная прапаганда ў Беларусі. У аўторак ён выступіў на пасяджэнні калегіі Міністэрства інфармацыі.

Луцкі заявіў, што на журфаку БДУ рыхтуюць "не проста журналістаў, а байцоў інфармацыйнага фронту" — прапагандыстаў. Падрыхтоўка кадраў — адна з асноўных задач, кажа ён. І не можа зразумець, як пасля "зачыстак" у дзяржаўных СМІ застаюцца іншадумцы.

"На жаль, дагэтуль мы выяўляем у структурах СМІ людзей, якія не падтрымліваюць дзяржаўную палітыку", кажа намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. А гэта значыць, што пошук "здраднікаў", які адбываецца ва ўстановах Мінкультуры, працягнецца і ў дзяржСМІ.

Дагэтуль выяўляем у дзяржСМІ людзей, якія не падтрымліваюць Лукашэнку — Луцкі

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі