Да Вольгі Кавальковай на Акрэсціна не пусцілі адваката

Вольга Кавалькова / Еўрарадыё
Вольга Кавалькова / Еўрарадыё

Адваката Яўгена Маслава не пусцілі да ягонай падабароннай Вольгі Кавальковай на Акрэсціна, спаслаўшыся на складаную эпідэміялагічную сітуацыю, паведамляе штаб Віктара Бабарыкі.

Маслаў падае скаргу ў Ммнскі гарадскі суд і пракуратуру на парушэнне права Кавальковай на абарону.

Нагадаем, 24 жніўня каля МТЗ супрацоўнікі АМАПа затрымалі двух сябраў Каардынацыйнай рады — Вольгу Кавалькову і лідара страйкавага камітэта МТЗ Сяргея Дылеўскага. 25 жніўня суд Заводскага раёна пакараў Кавалькову 10 суткамі адміністрацыйнага арышту. Прычына паводле пратакола — актыўны ўдзел у мітынгу перад уваходам МТЗ, публічныя заклікі да страйку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі