Да палітвязня Дзядка не пусцілі адваката

14 ліпеня з палітвязнем Мікалаем Дзядком у Горацкай калоніі спрабаваў сустрэцца адвакат. Але адміністрацыя калоніі не пусціла адваката на сустрэчу.

Пра гэта перадае Радыё "Свабода" са спасылкай на бацьку палітвязня Аляксандра Дзядка. Па яго словах, адміністрацыя заявіла, быццам Мікалай Дзядок не напісаў заяву на сустрэчу. Бацька ж адзначае, што яго сын напісаў патрэбную заяву і паведаміў пра гэта ў лісце да сваякоў.

Бацька нагадаў, што Мікалай на 6 месяцаў змешчаны ў памяшканне камернага тыпу і знаходзіцца ў камеры на двух чалавек. Пра ўмовы ўтрымання палітвязня сваякі нічога не ведаюць. Тое, што адвакату не даюць сустрэцца з ім, сваякі лічаць помстай за крытыку ўмоваў утрымання.

Актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок асуджаны на дадатковы год зняволення пасля таго, як адбыў тэрмін у чатыры з паловай гады. Папярэдне ён быў асуджаны за хуліганскія дзеянні ў адносінах да афіцыйных будынкаў. Праваабаронцы лічаць хлопца палітвязнем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі