Да канца года выязныя брыгады "хуткай" у Мінску забяспечаць планшэтамі

Да канца года выязныя брыгады "хуткай" у Мінску забяспечаць планшэтамі

Да канца 2018 года выязныя брыгады хуткай меддапамогі ў Мінску плануецца забяспечыць планшэтамі. Пра гэта заявіў старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Сяргей Малышка, перадае БЕЛТА.

На праект па па інфарматызацыі службы хуткай меддапамогі дадаткова спатрэбіцца каля 500 тысяч рублёў. Дзякуючы планшэтам лекары атрымаюць магчымасць афармляць электронную карту выкліку, а таксама доступ да медкарты пацыента ў шпіталі.

Таксама мяркуецца ўкараняць тэхналогіі, якія дазваляюць вызначыць месцазнаходжанне брыгад з візуалізацыяй на электроннай карце горада, павысіць узровень кіравання шпіталізацыяй і аператыўнасць рэагавання пры надзвычайных сітуацыях.

Да II Еўрапейскіх гульняў для медслужбы плануецца закупіць новае абсталяванне і сучасныя сродкі сувязі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі