Да канца года міністр працы і сацабароны чакае падвышэння заробкаў на 9,5%

З кастрычніка гэтага года плануецца падвышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду для працаўнікоў бюджэтнай сферы - з 73 да 91 тысячы рублёў. У цэлым па народнай гаспадарцы прагнозам усталяваны рост рэальнай заработнай платы на 8,5 % да канца гэтага года, адзначыў міністр працы і сацыяльнай абароны Ўладзімір Патупчык на пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях. Патупчык прагназуе перавыкананне планаў па падвышэнні заробкаў і прагназуе тэмп росту ў 9,5%. Па яго інфармацыі, у наступным годзе плануецца тэмп росту на 16-17 %, у 2010-м - на 13-15 %. Гэта дазволіць да 2010 году выйсці на рэальную зарплату ў 740 долараў, для бюджэтнікаў - 400 долараў. "Пытанням росту зарплаты надаецца першарадная ўвага, але неабходна разумець: мы можам разлічваць толькі на тое, што рэальна маем", - адзначыў міністр працы і сацыяльнай абароны Ўладзімір Патупчык.

Па матэрыялах "Рэспублікі"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі