Да беларускай зборнай далучацца Стэфановіч і Дзянісаў

Зборная Беларусі чакае падмацавання з-за акіяна. Да нашай каманды мае далучыцца форвард Міхаіл Стэфановіч і абаронца Ўладзімір Дзянісаў.
19-гадовы Стэфановіч, які выступае ў Галоўнай юніёрскай хакейнай лізе Квебэка, прыбудзе 27 красавіка. Праўда, гуляць на папярэдняй стадыі першынства планеты ён не будзе, таму прапусціць матч з венграмі.

А вось 24-гадовы абаронца Ўладзімір Дзянісаў, які са сваім "Хартфардам" выбыў з плэй-оф Амерыканскай хакейнай лігі, можа паспець на матч са зборнай Венгрыі.

У сённяшнім матчы са Славакіяй не згуляе Дзмітрый Мялешка, які ў матчы з канадцамі атрымаў траўму.

У той жа час супраць славакаў рыхтуецца выйсці на лёд дасведчаны 37-гадовы абаронца Аляксандр Макрыцкі, які прапусціў старт з-за траўмы пляча.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі