Да беларускага "Вялікага брата" падключана менш за 100 камер

Kipod умее распазнаваць людзей на запісах з камер відэаназірання / kipod.by
Kipod умее распазнаваць людзей на запісах з камер відэаназірання / kipod.by

Да беларускага "Вялікага брата" — Рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі — падключана менш 100 камер. Пра гэта са спасылкай на начальніка ўпраўлення аховы правапарадку МУС Аляксандра Жылінскага піша dev.by.

"Працэс ідзе са скрыпам. Падключана тры аб'екты: Мінскі чыгуначны вакзал, аўтавакзал і метрапалітэн", — распавёў Жылінскі.

Указ аб стварэнні ў Беларусі татальнай аўтаматычнай сістэмы відэаназірання, якая ахапіла б транспартныя вузлы, адміністрацыйныя будынкі, гасцініцы і іншыя аб'екты, быў прыняты яшчэ ў 2013 годзе. У 2017 годзе ў дакументах з'явіўся тэрмін "Рэспубліканская сістэма маніторынгу грамадскай бяспекі". У 2018 году фірма "24х7 Паноптес" (даччынае прадпрыемства расійскага IT-гіганта Synesis) выйграла конкурс па выбары тэхнічнага аператара РСМГБ, прапанаваўшы воблачную платформу Kipod.

Планавалася, што за бліжэйшыя пяць гадоў да платформы будзе падлучана 360 тысяч камер па ўсёй Беларусі. Але цяпер распрацоўшчыкі Kipod кажуць аб 13 тысячах камер да 2021 года. Нешта пайшло не так?

Па словах Жылінскага, уласнікі аб'ектаў не спяшаюцца падлучацца да РСМГБ не ў апошнюю чаргу праз зацверджаныя Саўмінам тарыфаў на паслугі тэхнічнага аператара. Падключэнне адной камеры да сістэмы каштуе адносна нядорага: 10 рублёў, гэтая сума выплачваецца аднаразова. А вось апрацоўка і захоўванне інфармацыі з адной камеры абыдзецца ўласніку памяшкання ў 103,95 рубля ў месяц.

"Цяпер некаторыя ўласнікі аб'ектаў думаюць так: раз у мяне ўстаноўлена 150 камер, значыць, я ўсё іх павінен "аддаць" у РСМГБ. Яны памнажаюць гэта колькасць на 103,95 рубля за месяц і атрымліваюць вельмі вялікую суму. Калі ж мы разгадаем, што са 150 камер да РСМГБ будуць падлучаныя усяго 15-20, гэта палегчыць працэс і фінансава, і маральна", — лічыць Аляксандр Жылінскі.

У МУС кажуць, што тарыфы яшчэ могуць быць перагледжаныя.

"Мы працуем [з тэхнічным аператарам] у канструктыўным дыялогу, мы разумеем, што бізнес ўклаў грошы. Але тым не менш, трэба ўлічваць сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў краіне: мы ж не можам ісці па галовах — прабачце за такое параўнанне. Гутарым з кожным прадпрыемствам індывідуальна, улічваем сітуацыю кожнага — па-іншаму ніяк", — падсумоўвае Жылінскі.

Атрымаць адказы на свае пытанні ад кампаніі Synesis у рэдакцыі dev.by не атрымалася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі