Вы тут

Да 150% ад сярэдняй цягам пяцігодкі: Лукашэнка падымае заробкі выкладчыкам

Фота носіць ілюстрацыйны характар / examen.ru

Напярэдадні выбараў прэзідэнта Аляксандр Лукашэнка аб'явіў пра павышэнне заробкаў выкладчыцка-прафесарскаму складу. Па яго словах, цягам бліжэйшай пяцігодкі ўлады абавязкова "давядуць заробак да 150% ад сярэдняга па краіне": 

"Безумоўна, усе дасягненні грамадскай адукацыі — гэта і ваша заслуга, — цытуе словы Лукашэнкі ТГ-канал "Пул Першага". — Мы памятаем гэта, цэнім і імкнемся ўсяляк падтрымліваць вас, у тым ліку матэрыяльна. Пачата паэтапнае павышэнне заробку прафесарска-выкладчыцкага складу".

Tut.by нагадвае, што ў 2019 годзе міністр адукацыі Ігар Карпенка ўжо распавядаў, што да 2025 года заробак настаўнікаў складзе 100% да сярэдняй па краіне, а заробрак педагогаў і прафесараў — увогуле 150%.

На травень 2020 года сярэдні заробак па краіне складае 1228 рублёў. У траўні прфесары і выкладчыкі зараблялі 1472 рублі, настаўнікі — 1080 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.