Цяпер афіцыйна: Пуцін падпісаў "адтэрміноўку" па крэдыце за Беларускую АЭС

Беларуская АЭС

Беларуская АЭС / Еўрарадыё

Уладзімір Пуцін афіцыйна ўнёс змены ў пагадненне пра крэдыт, які Расія выдала Беларусі на будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Закон аб ратыфікацыі пратакола аб унясенні змяненняў апублікаваны на расійскім афіцыйным партале прававой інфармацыі 28 верасня.

Дакумент прадугледжвае падаўжэнне перыяду выкарыстання крэдыту на год (да канца 2023-га) і перанос даты пачатку пагашэння асноўнага доўгу па крэдыце на 1 красавіка 2024 года.

Плацяжы па гэтым крэдыце адсоўваюцца ўжо не першы раз. Першапачаткова Беларусь мусіла пачаць выплаты з 1 красавіка 2021 года. Але тады беларускія чыноўнікі ўгаварылі расійскія ўлады адтэрмінаваць выплаты на два гады — да 1 красавіка 2023-га. Растлумачылі гэта падзеннем сусветных коштаў на нафту і газ, а таксама пераносам тэрміна ўводу ў эксплуатацыю двух энергаблокаў АЭС.

Што стала прычынай сёлетняга пераносу тэрмінаў, не паведамляецца.

Агульная сума крэдыту — 10 млрд долараў. Выплачваць крэдыт Беларусі прапануюць расійскімі рублямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі