Цягнуць час? Што эксперты кажуць пра перамовы Расіі і Украіны

Перамовы паміж Украінай і Расіяй у Стамбуле / Офіс прэзідэнта Украіны
Перамовы паміж Украінай і Расіяй у Стамбуле / Офіс прэзідэнта Украіны

Пасля чарговага раўнда перамоў паміж Украінай і Расіяй, які прайшоў у Стамбуле 29 сакавіка, шмат у каго засвяцілася надзея на хуткі мір. Зразумець такіх людзей можна: упершыню з'явіліся нейкія канкрэтныя прапановы па мірнай дамове, а Расія абвясціла пра "скарачэнне ваеннай актыўнасці на кіеўскім і чарнігаўскім кірунках". Праўда, заходнія аналітыкі і эксперты, а таксама афіцыйныя асобы ставяцца да такіх крокаў Расіі асцярожна. Як і да перспектыў заключэння міру ў хуткім часе.
 

"Не згортваюць актыўнасць, а мяняюць прыярытэт"

Заява пра "скарачэнне актыўнасці" дзеянняў на кіеўскім і чарнігаўскім кірунках не азначае, што сталіцы Украіны больш нічога не пагражае, — прынамсі, так думаюць у Пентагоне.

"Мы не гатовыя назваць гэта адступленнем ці нават адыходам. Мы думаем, што яны [расіяне. — Еўрарадыё], магчыма, мяняюць прыярытэты ў іншых месцах", — выказаўся прадстаўнік Пентагона Джон Кірбі.

Эксперты амерыканскага Мінабароны заклікаюць быць гатовымі да маштабных наступленняў на іншыя рэгіёны Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі