Цягнік з балельшчыкамі "Зеніта" прыбудзе ў Мінск з вялікім спазненнем

На чатыры з паловай гадзіны спазняецца цягнік з Пецярбурга, які вязе футбольных балельшчыкаў на сённяшні матч Лігі чэмпіёнаў БАТЭ - "Зеніт". Як паведамляе "Прессбол", балельшчыкі-пасажыры цягніка скардзяцца на кепскія ўмовы: у цягніку закончылася вада, на ўсіх станцыях у Беларусі выстаўленае ачапленне. Акрамя таго, каля 20 байцоў беларускага міліцэйскага спецназу суправаджаюць балельшчыкаў з Пецярбургу і не дазваляюць пасажырам ужываць алкаголь. У Мінску расійскіх балельшчыкаў таксама чакае міліцэйскі спецназ, які правядзе іх пад аховай да стадыёна "Дынама".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі