Вы тут

У Віктара Ганчарэнкі памерла маці, ЦСКА дазволіў яму з'ездзіць у Беларусь

Віктар Ганчарэнка / pfc-cska.com

ЦСКА дазволіў Віктару Ганчарэнку з'ездзіць у Беларусь, у яго памерла маці. Расійскі футбольны клуб выказвае спачуванні беларускаму трэнеру і яго сям'і. Спачувае Ганчарэнку і Беларуская федэрацыя футбола.

Пад кіраўніцтвам Віктара Ганчарэнкі армейцы атрымалі дзве перамогі ў апошніх двух матчах, дзеляць з "Растовам" 4-5 месцы ў расійскай футбольнай прэм'ер-лізе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.