Вы тут

"Courage" Аляксея Палуяна пазмагаецца за "Оскар"

Кадр з фільма "Courage" / facebook.com/aliaksei.paluyan

Карціна "Courage" Аляксея Палуяна пазмагаецца за"Оскар". Яна трапіла ў лонг-ліст прэстыжнай кінапрэміі ў намінацыі "Найлепшы дакументальны фільм", паведаміў рэжысёр на сваёй старонцы ў Facebook. Цяпер у спісе 138 карцін.

"Courage", нагадаем, — гэта гісторыя пра беларускія пратэсты пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Галоўнымі героямі карціны сталі акторы "Свабоднага тэатра". 

Фільм ужо ўдзельнічаў у шэрагу фестываляў. У прыватнасці, яго паказвалі на "Берлінале".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.