Вы тут

Ціма Беларускіх расказаў на судзе, што ўжывае наркотыкі з 16 гадоў

Ціма Беларускіх каля суда / Еўрарадыё

На судзе па незаконным абарачэнні наркотыкаў Ціма Беларускіх (Марозаў) расказаў сваю біяграфію.

Хлопец прызнаўся што ў яго толькі базавая адукацыя (скончыў толькі 9 класаў), ён жанаты, мае пяцігадовае дзіця. У жонкі праблемы са здароўем, таму яна хоча аформіць інваліднасць. Сам Ціма працуе як іпэшнік.

Музыка заявіў, што ўпершыню пакаштаваў наркотыкі ў 16 гадоў (цяпер яму 22). Ужываў марыхуану, какаін, гашыш. Рэчывы ён набываў праз закладкі, у інтэрнэт заходзіў з тэлефона сябра. 

У студзені, перад затрыманнем, Ціма з Антонам Крывецкім заплацілі 300 рублёў за гашыш. Забралі закладку і паехалі ў камп’ютарны клуб. Частку наркотыку яны ўжылі, а рэшту музыка паклаў у кішэню разам з трубкай для ўжывання. Гэта ўсё і знайшлі ў яго пры затрыманні.

Ціму Беларускіх разам з сябрам затрымалі 6 студзеня 2021 года ў адным з гульнявых клубаў. Пры сабе ў іх выявілі наркотыкі. За незаконнае абарачэнне наркотыкаў хлопцам пагражае да пяці гадоў зняволення.

Працэс праходзіць у Маскоўскім судзе Мінска. Спевака абараняе адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна. Суддзя на працэсе — Святлана Бандарэнка, якая судзіла справу пра "нуль праміле" і вынесла абвінаваўчы прысуд журналістцы Кацярыне Барысевіч і доктару Арцёму Сарокіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.