Ціханоўская — Зяленскаму: Лукашэнка не можа быць міратворцам

Ціханоўская — Зяленскаму: Лукашэнка не можа быць міратворцам

Святлана Ціханоўская пракаментавала жаданне Аляксандра Лукашэнкі паўдзельнічаць ва ўкраінска-расійскіх перамовах. У звароце да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага яна кажа, што "міратворцам не можа быць Лукашэнка, які даўно забыўся на боль, які вы адчуваеце".

Ціханоўская падкрэслівае, што Лукашэнка павінен сыйсці таксама як і расійскія войскі з Беларусі (як і з Украіны). "Зараз ён спрабуе перайграць, прабрацца на перамовы і выдаць сябе за міратворцу, а не суагрэсара Пуціна, — працягвае Святлана Ціханоўская. — Але ад імя беларусаў на перамовах павінны гаварыць сапраўдныя прадстаўнікі народу". Што да Лукашэнкі і "яго пасобнікаў", то яны "павінны быць прыцягнуты да адказнасці за свае злачынствы — і перад беларусамі, і перад украінцамі", лічыць палітык.

Пра тое, што "не можа быць перамоў без удзелу Беларусі", Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе 7 красавіка. Тады ж ён не пагадзіўся з тым, што РБ — "памагаты агрэсара". А ўжо ў пятніцу міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў прапанаваў уключыць Беларусь у склад краін-гарантаў пагаднення з Украінай. Цяпер чакаецца рэакцыя ўладаў Украіны на ўсе гэтыя прапановы/заявы з Мінска і Масквы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі