Вы тут

Ціханоўская разам з прэм'ерам Літвы ўшанавала памяць Каліноўскага

Ускладанне кветак на Лукішках у Вільні / @tsikhanouskaya

22 сакавіка ў Сейме Літвы адбываецца міжнародны Форум Каліноўскага, прысвечаны пошуку мірнага вырашэння крызісу ў Беларусі. Перад гэтым Святлана Ціханоўская разам з прэм'ер-міністрам Літвы Інгрыдай Шыманіце, старшынёй парламента Вікторыяй Чміліце, кіраўніком камітэта па замежных справах Жыгімантасам Павільёнісам усклалі кветкі на Лукішках у Вільні — на месцы пакарання смерцю Кастуся Каліноўскага, кіраўніка вызваленчага паўстання 1863-1864 гадоў. Пасля гэтага удзельнікі цырымоніі накіраваліся ў Сейм.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.