Вы тут

Ціханоўская — пра чарговы "зліў": другой хвалі пратэстаў рэжым не вытрымае

Вулічная акцыя ў Мінску, 2020 год / З архіву Еўрарадыё

Святлана Ціханоўская пракаментавала чарговы "зліў", напісала "ліст да беларуса". Ініцыятыва @by_pol апублікавала аўдыёзапіс з голасам чалавека, які падобны на голас былога кіраўніка МУС Юрыя Караева. Там беларусаў называюць "тупаватым і недалёкім народам", "тлустымі абывацелямі".

Ціханоўская абураная словамі і ацэнкамі, якія прагучалі на аўдыё. "Гэтая прамова — напамін не маўчаць, не згаджацца, не спыняцца, — піша палітык. — Інакш яны прывыкнуць, што можна ўрывацца ў нашыя бальніцы, школы, крамы, дамы — і прыстаўляць нам рулю да скроні".

Святлана Ціханоўская робіць выснову, што словы на аўдыё даказваюць, што пратэстоўцы "ўсё рабілі правільна" і што "другой хвалі пратэсту рэжым не вытрымае".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.