Ціханоўская: мы не ў выгнанні

Ціханоўская: мы не ў выгнанні

2 кастрычніка анлайн прайшла прэс-канферэнцыя Святланы Ціханоўскай і сябраў прэзідыума Каардынацыйнай рады Паўла Латушкі і Вольгі Кавальковай. Еўрарадыё пацікавілася ў Ціханоўскай, як яна адносіцца да таго, што яе і раду часам называюць "урадам у выгнанні".

"Я не урад у выгнанні, я проста грамадзянка Рэспублікі Беларусь, якую абставіны вымусілі выехаць з краіны", — кажа палітык. Яна падкрэсліла, што не пазіцыянуе сваю працу як "ураду ў выгнанні".

"Я ўпэўненая, што хутка мы зможам вярнуцца ў свабодную краіну", — заявіла Святлана Ціханоўская.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі