Ціханоўская абмеркавала з прэзідэнтам Польшчы сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі

Ціханоўская абмеркавала з прэзідэнтам Польшчы сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі

9 снежня ў Варшаве ў прэзідэнцкім палацы адбылася сустрэча лідаркі беларускага дэмакратычнага руху Святланы Ціханоўскай і прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды. Сярод іншага яны абмеркавалі сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі. Дуда заявіў, што плануе выказацца пра сітуацыю ў нашай краіне на саміце за дэмакратыю, які праходзіць з ініцыятывы прэзідэнта ЗША Джо Байдэна. Таксама польскі прэзідэнт сказаў, што вынікі рэферэндума, які плануе правесці афіцыйны Мінск у пачатку наступнага года, будуць сфальсіфікаваныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі