Ці выратуе моцны алкаголь ад каранавіруса? Афіцыйна: гледзячы які

euroradio.fm
euroradio.fm

Моцны алкаголь, ужыты ўнутр, не дапаможа абараніць арганізм ад кітайскага каранавіруса. Гэта міф, заявіў 4 сакавіка прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі Батыр Бердыклычаў.

— Ужыванне алкагольных напояў у якасці меры прафілактыкі — гэта абсалютна не дзейсны метад, — сказаў Бердыклычаў, адказваючы на ​​пытанне на прэс-канферэнцыі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

Пытанне пра алкаголь было зададзена пасля таго, як прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя нагадаў, што ў мэтах прафілактыкі трэба часта мыць рукі ці апрацоўваць іх спіртазмяшчальнымі растворамі:

— 80-працэнтны спірт забівае гэты вірус маментальна, — адзначыў супрацоўнік СААЗ.

Аднак паспяшаемся расстроіць аматараў вельмі моцнага алкаголю (напрыклад, чачы): гаворка ідзе толькі пра мыццё рук і праціранне розных паверхняў, на якіх можа жыць вірус. Ужыванне нават 80-градуснага алкаголю ўнутр не мае ніякага супрацьвіруснага эфекту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі