Ці стануць дэпутаты на абарону БЧБ-сцяга?

Ці стануць дэпутаты на абарону БЧБ-сцяга?

19 верасня 1991-га года Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў бел-чырвона-белы сцяг у якасці Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Ён выкарыстоўваўся ў гэтай якасці да 14 траўня 1995-га года. З таго часу БЧБ-сцяг не толькі не мае ніякага афіцыйнага статусу — людзей за яго выкарыстанне неаднаразова затрымлівалі.

Ці магчыма сёння “легалізаваць” бел-чырвона-белы сцяг і якім чынам? Чаму праваахоўнікі так нервова рэагуюць на БЧБ-сцяг не толькі падчас вулічных акцый, але і калі бачаць яго на трыбунах стадыёнаў і канцэртах? Ці падтрымаюць ідэю вяртання нацыянальнага сцяга дэпутаты і чыноўнікі? Калі не праз адпаведны закон, то як яшчэ можна вярнуць людзям БЧБ-сцяг? Ці будзе закон аб абароне нацыянальнага сцяга, калі ён будзе ўхвалены дэпутатамі, выконвацца міліцыяй?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая і намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч.

 

Слухаць ці спампаваць падкаст эфіру ніжэй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі