Ці стане “Белая Русь” “баявой арганізацыяй”?

Мікалай Лазавік лічыць, што не варта “перабольшваць магчымасці гэтай арганізацыі”. З-за таго, што “Белая Русь” ствараецца, як грамадскае аб’яднанне, а не партыя, яна не зможа вылучыць сваіх кандыдатаў у дэпутаты падчас парламенцкіх выбараў 2008 года.

“А наколькі эфектыўна новая арганізацыя будзе ўдзельнічаць у выбарах, залежыць у першую чаргу ад таго, ці стане яна сапраўды баявой арганізацыяй, якая адлюстроўвае настроі выбаршчыкаў, альбо стане нейкай бюракратычнай, чыноўніцкай арганізацыяй”, сказаў сакратар Цэнтрвыбаркаму ў інтэрв’ю газеце “Звязда”.

Мікалай Лазавік лічыць, што яўка на будучых выбарах у Палату прадстаўнікоў будзе меншай, чым на мінулых выбарах. Паводле яго словаў, у людзей “да парламенцкіх выбараў цікавасць крыху ніжэйшая”, у адрозненне ад прэзідэнцкіх выбараў і рэспубліканскіх рэферэндумаў.

Лазавік нагадаў, што Цэнтрвыбаркам лічыць прымальнай датай для іх правядзення 12 кастрычніка 2008 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі