Ці стане абранне адзінага канцом кааліцыі дэмсіл?
![Ці стане абранне адзінага канцом кааліцыі дэмсіл?](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/pasha99.jpg.webp?itok=KBHZiwgu)
Прэтэндэнты на адзінага кандыдата ад апазіцыі пачалі ў межах праймерыз свае "выбарчыя турнэ" па рэгіёнах. Адначасова актывізуюцца спрэчкі наконт мэтазгоднасці ўдзелу кандыдатаў ад апазіцыі ў прэзідэнцкіх выбарах. Як і дыскусіі пра тое, якія метады піяру дапушчальныя падчас выбарчай барацьбы.
Ці доўга пратрымаецца кааліцыя і ці залежыць гэта ад асобы пераможца праймерыз? Калі будзе агучаная праграма адзінага і што будзе, калі пераможца праймерыз з ёй не пагодзіцца? Ці гатовыя прэтэндэнты на адзінага да жорсткай барацьбы паміж сабой і якія метады змагання лічаць дапушчальнымі?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Павел Севярынец і намеснік старшыні Партыі "Беларускі народны фронт" Аляксей Янукевіч.