Вы тут

Ці патрэбны тэхагляд, калі яго не праходзіць каля 50% аўтамабіляў?

Фота: bm.img.com.ua

Больш за палову зарэгістраваных у Беларусі аўтамабіляў ездзяць без пройдзенага тэхагляду. Пра гэта заявіў намеснік дырэктара УП "Белтэхагляд" Уладзімір Півульскі у перадачы "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1". Па яго словах, амаль з трох мільёнаў аўтамабіляў, зарэгістраваных у Беларусі, да тэхагляду не даехала і палова. Прычына ў нежаданні аўтаўладальнікаў аплачваць дарожны падатак, які значна перавышае штраф за адсутнасць тэхагляду.

Па словах Півульскага, асноўная прычына, па якой аўтааматары не праходзяць тэхагляд з першага разу, — няспраўнасць тармазных сістэм.

Дык ці патрэбны нам такі тэхагляд, у якім стане знаходзяцца аўтамабілі, якія ездзяць па Беларусі, наколькі здольны тэхагляд выявіць нейкія іншыя праблемы з аўтамабілем, апроч тармазной сістэмы?

Пра гэта ў студыі Еўрарадыё разважалі дырэктар СТА "Аўтаарэх" Ілля Арэхаў і блогер, айцішнік Багдан Каравец