Ці хацеў Істомін падаць дакументы на рэгістрацыю, высветліць пракуратура

Наваградская гарадская пракуратура дасць ацэнку дзеянням ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты ў дэпутаты па Наваградскай выбарчай акрузе, кіраўніка Гродзенскай абласной арганізацыі АГП Юрыя Істоміна. Праверка будзе праводзіцца па ініцыятыве Наваградскага райвыканкама, пасля таго як ЦВК назваў дзейнасць Ітоміна на этапе збора подпісаў “прафанацыяй” і спробай “паказаць штучны ціск на дэмакратычных кандыдатаў”. Нагадаем, што ў апошні дзень збору подпісаў і падачы дакументаў на рэгістрацыю Юры Істомін быў затрыманы міліцыяй Наваградка разам з сябрамі сваёй ініцыятыўнай групы. Прэтэндэнт заявіў, што з-за затрымання ён не змог падаць дакументы на рэгістрацыю.

Істомін: “Я думаю, што мясцовыя ўлады павінныя выйсці сухімі з гэтай сітуацыі. Будзе рабіцца ўсё, каб прыцягнуць мяне да адказнасці за тое, што я вінаваты ў гэтай сітуацыі, а не мясцовыя ўлады”.

На панядзелак Юрыя Істоміна запрасілі ў пракуратуру, каб высветліць усе абставіны гэтай сітуацыі. Ён не выключае, што ў выніку яго прыцягнуць да адзказнасці, напрыклад, за дачу непраўдзівай інфармацыі СМІ. На гэтай сустрэчы экс-прэтэндэнт у кандыдаты збіраецца падаць скаргу на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, якія затрымлівалі яго ў апошні дзень здачы подпісаў і абвінавачвалі ў датэрміновым правядзенні агітацыі.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі