Ці дапамогуць суды перамагчы “чорныя спісы музыкаў”?

Ці дапамогуць суды перамагчы “чорныя спісы музыкаў”?

Стваральнік парталу TuzinFM і канцэртны арганізатар Сяргей Будкін атрымаў пратакол пасяджэння мастацкага савета пры Мінгарвыканкаме, які параіў ідэолагам не выдаваць гастрольнае пасведчанне на сольны выступ лідара гурта Dzieciuki Алеся Дзянісава. Паводле дакумента, у засакрэчаную ідэолагамі камісію ўваходзіць сем чалавек: кіраўнік шоў-балета “Феерыя”, кіраўнікі дзяржаўнай установы “Мінскканцэрт”, кіраўнікі Тэатра эстрады і Моладзевага тэатра і тры чыноўнікі Мінгарвыканкама. Суд, на якім Сяргей спрабаваў дабіцца выдачы “гастролькі”, не знайшоў у дзеяннях чыноўнікаў парушэнняў закону. Але арганізатар не здаецца і падаў апеляцыю ў вышэйшую ўстанову.

У 14:00 у эфіры Еўрарадыё абмяркуем з Сяргеям Будкіным, ці здольныя судовыя працэсы паспрыяць знікненню чорных спісаў музыкаў, для чаго з’явіліся мастацкія саветы і чаму Мінгарвыканкам настойліва хавае ўсю інфармацыю пра іх працу.

No video provider was found to handle the given URL. See the documentation for more information.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі