Вы тут

Ці будзе Караеў каментаваць ЛГБТ-сцяг на брытанскай амбасадзе?

Сцяг ЛГБТ-руху / pixabay.com

Пры новым міністры ў МУС сталі больш спакойна ставіцца да вясёлкавага сцяга, які 17 траўня традыцыйна вывешваецца над уваходам у амбасаду Вялікабрытаніі ў Мінску. Прынамсі, ніякіх адмысловых публічных заяваў з гэтай нагоды Юрый Караеў рабіць не збіраецца. 

"Такое пытанне не абмяркоўвалася", — заявіла ў каментары Еўрарадыё прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава

Брытанская амбасада ў Беларусі ўжо не першы год вывешвае вясёлкавы сцяг 17 траўня — у Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй. 

У 2019-м гэтая акцыя выклікала гнеўную рэакцыю з боку МУС: на сайце ведамства з'явіўся тэкст "Мы — за сапраўднае, яны не пройдуць!" Ініцыятыву гэтага тэксту прыпісвалі тагачаснаму міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу. Падчас свайго кіраўніцтва ведамствам Шуневіч адзначыўся таксама выказваннем пра "дзіравых" у тэлеэфіры. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.