Вы тут

Чырвоны Крыж адмовіў. Палачанка шукае грошы на каляску для дачкі з ДЦП

Еўрарадыё 

Палачанка Кацярына Кудраўцава просіць дапамогі, каб набыць каляску для сваёй дачкі. Кошт спецыяльнай каляскі для дзяцей з ДЦП — 1375 беларускіх рублёў. Шасцігадовая Жэня змагаецца з наступствамі хімічнага апёку страўніка ад праглынутай чатыры гады таму батарэйкі. Медыкі не адразу заўважылі яе ў арганізме дзяўчынкі, і Жэні давялося перанесці пяць складаных аперацый. Ужо некалькі гадоў яна праходзіць рэабілітацыю.

Набыць каляску самастойна сям’я не можа: усе грошы ідуць на замежныя медыкаменты для дзяўчынкі.

“Нашай калясцы тры гады, яна выйшла са строю, няма тармазоў, — распавяла Еўрарадыё Кацярына Кудраўцава. — Маем патрэбу ў новай. Звярнулася ў полацкі Чырвоны Крыж. Ведаю выпадкі, калі арганізацыя фінансава дапамагала людзям. Але ў Полацку адмовілі, маўляў, грошай няма. У Віцебску ніхто не падняў тэлефон, а ў мінскім Чырвоным Крыжы таксама грошай няма. Я звярнулася на БелАЗ, Беларускую чыгунку, але не могуць дапамагчы. Раней інфармацыю да работнікаў даводзілі, а цяпер на корані ўсё спыняюць”.

Ахвотныя дапамагчы Жэні Кудраўцавай могуць перавесці сродкі на наступныя рахункі:

Дабрачынныя рахункі адкрыты ў філіяле 216 — г. Полацк, вул. Ф. Скарыны, 4; УНП 300230580; МФА AKBBBY21216:  

— беларускія рублі — транзітны рахунак BY59AKBB38193821068492300000 на дабрачынны рахунак BY67AKBB31340000083572320216 у філіяле 216 / Аперацыйная служба, бестэрміновы

— долары ЗША — транзітны рахунак BY19AKBB38193823113602300000 на дабрачынны рахунак BY84AKBB31340000083302320216 у філіяле 216 / Аперацыйная служба, бестэрміновы

— еўра — транзітны рахунак BY19AKBB38193823113602300000 на дабрачынны рахунак BY96AKBB31340000083682320216 у філіяле 216 / Аперацыйная служба, бестэрміновы

— расійскія рублі — транзітны рахунак BY19AKBB38193823113602300000 на дабрачынны рахунак BY31AKBB31340000083402320216 у філіяле 216 / Аперацыйная служба, бестэрміновы

Прызначэнне плацяжу: для залічэння на дабрачынны рахунак, адкрыты на імя Кудраўцавай Кацярыны Віктараўны на лячэнне дачкі Кудраўцавай Жэні.