“Что-то не так” — гарачы піражок ад гурта “Разбітае сэрца пацана” (слухаць)

Як распавёў Еўрарадыё вакаліст гурта Дзяніс Тарасенка, ідэя напісаць песню нарадзілася, як рэфлексія на здымкі эпізоду аднаго фільма на адной мінскай плошчы:

“Мы ўсе былі ўражаныя крэатывам брыгадзіра па масоўцы. Так склалася, што гэта супала і з нашым унутраным настроем. Мы вельмі хутка яе прыдумалі, на наступны дзень запісалі і прэзентуем яе напярэдадні нашага канцэрта, што пройдзе 14-га лютага, каб людзі паспелі вывучыць словы хаця б прыпева і падпявалі нам. Музыкі гэта вельмі любяць!”

У гэтай кампазіцыі “РСП” вырашылі не прывязвацца да канкрэтных падзей і абагульніць у песні розныя перажыванні. Самі музыкі называюць “Что-то не так” песняй пра жыццё і каханне.

“У ёй кожны знойдзе нешта сваё, я гарантую!” — запэўнівае Дзяніс Тарасенка і запрашае на сольны канцэрт “Разбітага сэрца пацана”, што пройдзе 14-га лютага ў сталічным клубе “Цэнтр”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі