Вы тут

Чэхія вышле 70 супрацоўнікаў расійскага пасольства

Пасольства РФ у Празе / Reuters

Працягваецца дыпламатычны скандал паміж Чэхіяй і Расіяй. 17 красавіка Прага абвінаваціла Маскву ў датычнасці да выбухаў на вайсковых складах у 2014 годзе. У вышук былі аб'яўлены супрацоўнікі расійскай вайсковай разведкі Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў, якія раней засвяціліся ў справе атручвання Скрыпалёў у Вялікабрытаніі. З Чэхіі былі высланы 18 супрацоўнікаў пасольства Расіі, у якіх падазраваліся супрацоўнікі спецслужбаў. РФ абвергла абвінавачванні і адказала высылкай 20 супрацоўнікаў пасольства Чэхіі ў Маскве.

21 красавіка Прага запатрабавала ад Расіі вярнуць супрацоўнікаў чэшскай амбасады назад. Дзеянні Масквы называліся "непрапарцыйнымі" і яны практычна паралізавалі дзейнасць амбасады. Чэхія пагражала новым крокам у адказ. І ў чацвер прыняла яго.

22 красавіка міністр замежных спраў Чэхіі Якуб Кулганек заявіў, што колькасць супрацоўнікаў расійскага пасольства да канца траўня будзе зменшана да колькасці супрацоўнікаў чэшскай амбасады ў Маскве. Гэта азначае высылку 70 чалавек (у Маскве засталіся 5 чэшскіх дыпламатаў і 19 чалавек адміністрацыйнага персаналу).

Расія рыхтуе чарговы адказ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.