Чатыры чалавекі захварэлі на гепатыт С пасля аперацыі ў адной мінскай клініцы

Чатыры чалавекі захварэлі на гепатыт С пасля аперацыі ў адной мінскай клініцы

Чатыры чалавекі захварэлі на гепатыт С пасля аперацыі ў 2-й гарадской клінічнай лякарні Мінска.

Пра выпадкі піша сайт onliner.by. Напрыклад, 23-гадовы Раман Капыркін трапіў у аддзяленне экстранай хірургіі з апендыцытам. Пра тое, што ён атрымаў гепатыт, хлопец даведаўся сам, вывучыўшы сімптомы.

Гепатыт С — сур'ёзная хвароба, якая патрабуе дарагога лячэння (60-90 тысяч долараў), або праз дзясятак гадоў пацыента чакае цыроз / рак печані. Да таго ж, да нядаўняга часу ў Беларусі нават не працаваў фібраскан. Каб даведацца стан печані, пацыенты ездзілі ў Вільню.

Як піша onliner.by, у аддзяленні экстранай хірургіі 2-й мінскай клінікі на гепатыт С захварэлі таксама Ганна Канстантовіч, Алена Матусевіч і Уладзімір Жыгалкін. Усе яны былі праапераваныя з рознымі дыягназамі (востры апендыцыт, разрыў кісты правага яечніка) у красавіку 2014 года. Яны пісалі ў Міністэрства аховы здароўя, Камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама, і нават у Следчы камітэт. Праверка па іх справе доўжылася паўтара года, потым са Следчага камітэта прыйшоў адказ, што парушэнняў не выяўлена.

Цяпер Следчы Камітэт прыняў да разгляду заяву Рамана Капыркіна. Упраўленне Следчага камітэта па Мінску таксама праводзіць перадследчую праверку па заяве трох астатніх мінчукоў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі