Часопіс Glamour склаў рэйтынг самых стыльных брытанцаў

Лідыруюць у ім зорка Гары Потара Эма Ўотсан і акцёр з фільма Змрок Роберт Пэцінса.
Пасля 20-гадовай Уотсан, у спісе самых стыльных брытанак значацца Вікторыя Бэкхэм, Кіра Найтлі, Шэрыл Коўл і Сіена Мілер, паведамляе The Telegraph. А закрываць дзясятку найлепш апранутых брытанак Кейт Мос, Лілі Элен, Піксі Лот, Наомі Кэмпбэл і спявачка Флорэнс Уэлч.

Самым стыльным мужчынам Вялікабрытаніі быў названы Роберт Пэцінсан, які сыграў вампіра ў саге Змрок. Што цікава, мужчынскі акцёрскі склад фільма пра Гары Потара таксама адзначаны сярод самых стыльных. Руперт Грын, выканауца ролі Рона Ўізлі і Дэніэл Рэдкліф ,уласна сам Гары Потар, увайшлі ў першую пяцёрку. Замыкае ж пяцёрку самых стыльных футбаліст Дэвід Бэкхэм. Чытачы Glamour таксама ацанілі густ у адзенні Арланда Блума і Эвана Макгрэгара.

Фота: entertainment.msn.co.nz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі