Часам не да "Газпромаў": Лукашэнка пакіне Беларусь без газу, пагражаючы Еўропе

Лукашэнка прыдумаў, як правучыць Еўропу за санкцыі / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Лукашэнка прыдумаў, як правучыць Еўропу за санкцыі / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Пагрозы Лукашэнкі перакрыць газ Еўропе могуць пакінуць саму Беларусь без газу і з вялізнымі даўгамі.

Польшча заяўляе пра намер цалкам закрыць мяжу з Беларуссю праз міграцыйны крызіс. Аляксандр Лукашэнка пагражае ў адказ на новыя санкцыі ЕС і папярэджанні Польшчы спыніць транзіт расійскага газу ў Еўропу па беларускай частцы газаправода "Ямал — Еўропа".

Праз Украіну [газ. — Еўрарадыё] не пройдзе: там расійская мяжа закрытая. Праз Прыбалтыку дарог няма. Калі мы закрыем для палякаў і, напрыклад, для немцаў, што будзе тады? Мы не павінны, абараняючы свой суверэнітэт і незалежнасць, спыняцца — ні перад чым, — палохае Лукашэнка.

Еўрарадыё даведалася, чаму пагрозы Лукашэнкі — чарговы стрэл сабе ў нагу.
 

"Газпрам" запатрабуе грошай і пазбавіць Беларусь газу

 

Иногда не до “Газпромов”: Лукашенко оставит Беларусь без газа, угрожая Европе
Цэнтральны офіс ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь" у Мінску / belarus-tr.gazprom.ru

Невядома дакладна, колькі Беларусь зарабляе на транзіце расійскага газу. Паводле ацэнак аглядальніка нафтагазавага рынку Таццяны Манёнак, сума каля $350 млн у год.

Аднак асноўныя страты Беларусі прынясе абурэнне "Газпрама". Бо менавіта яму належыць беларускі ўчастак газаправода "Ямал — Еўропа".

Каб спыніць работу газаправода, аперацыйнае кіраванне трэба ў "Газпрама" забраць. Беларускія ўлады павінны даць каманду ўсіх работнікаў "Газпрама" са станцыі выгнаць і перакрыць вентылі, — кажа эксперт Фінансавага ўніверсітэта пры ўрадзе Расіі Ігар Юшкоў.

Гэта ударыць не толькі па Еўропе і беларуска-еўрапейскіх адносінах, але і стане глебай для канфлікту з Расіяй.

"Газпрам" на гэта будзе рэагаваць вельмі жорстка. Таму, хутчэй за ўсё, гэта [пагроза Лукашэнкі. — Еўрарадыё] было кінута са злосці. Перакрываць цяпер газаправод "Газпрам" не захоча. Гэта яго труба, ён за яе заплаціў 5 мільярдаў долараў. Ён дае Беларусі пастаянна зніжкі нашмат ніжэй рынкавых цэн. І ўсё гэта шмат у чым дзякуючы таму, што Беларусь у свой час прадала газатранспартную сістэму "Газпраму".

"Газпрам" выкупіў яе ў 2007–2011 гадах. Эксперт падкрэслівае, што ў дакуменце аб продажы адзначана, што пры экспрапрыяцыі трубы беларускай дзяржавай давядзецца вярнуць "Газпраму" $5 млрд і сродкі, якія "Газпрам" уклаў у развіццё газатранспартнай сістэмы за ўсе гады.

Иногда не до “Газпромов”: Лукашенко оставит Беларусь без газа, угрожая Европе
Работнікі "Газпрам трансгаз Беларусь" / belarus-tr.gazprom.ru

Блізу 7 мільярдаў долараў набярэцца. І натуральна, "Газпрам" будзе старацца ў адказ перакрыць пастаўку газу наогул у гэты газаправод. А значыць, самі беларусы застануцца без газу. Пры распачатым ацяпляльным сезоне для Беларусі гэта будзе вялікім ударам. Не факт, што расійскае кіраўніцтва гэта ўхваліць, але тым не менш такое пытанне паўстане.

Тым часам Лукашэнка парэкамендаваў "кіраўніцтву Польшчы, літоўцам і іншым безгаловым думаць перш, чым гаварыць".
 

"Ямал — Еўропа" патрэбны, але ў Еўропы ёсць два "Паўночныя патокі"

Еўропа не застанецца без газу, калі Лукашэнка вырашыць адабраць газаправод у "Газпрама". Бо пабудаваны "Паўночны паток — 2", які і так можа адабраць частку беларускага транзіту.

Ужо спынялася прапампоўка газу ў Германію па "Ямал — Еўропе" 30 кастрычніка на пяць дзён, а потым 6 лістапада на тры дні.

Спынялася падача газу з Польшчы ў Германію. У Польшчу спыненняў не было. Нямецкія спажыўцы проста не заказвалі такія аб'ёмы газу, каб трэба было атрымліваць газ па "Ямал — Еўропе". Немцы атрымліваюць газ яшчэ і па "Паўночным патоку — 1". І там вялікія аб'ёмы. А праз высокія цэны спажыванне газу ў Еўропе скарачаецца. І пастаўкі па "Ямал — Еўропа" ў нейкія дні былі не запатрабаваныя.

Прапампоўка праз Польшчу нарастала апошнія некалькі дзён, таму што "Газпрам" пераходзіць да запампоўкі газу ў падземныя сховішчы ў Германіі. Таму аб'ёмы патрэбныя вялікія і газаправод запатрабаваны, — робіць выснову Ігар Юшкоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі