Вы тут

Чарговае здарэнне з лесавозам, на гэты раз пад Лагойскам. Ёсць ахвяра

На месцы здарэння / @minobl_uvd

Чарговае здарэнне з лесавозам, на гэты раз у Лагойскім раёне каля вёскі Фільянава. Загінуў 54-гадовы кіроўца, паведамляе БЕЛТА.

Грузавік з прычэпам занесла на спуску і ён перакуліўся. Бярвёнамі была засыпана дарога.

Здарэнні з лесавозамі рэгулярна адбываюцца ў розных рэгіёнах Беларусі. Іх павелічэнне звязваюць з тэмпамі высечкі лесу, якія назіраюцца ў нашай краіне сёлета.

Прыгадаем некалькі выпадкаў апошніх месяцаў. У пачатку верасня таксоўка сутыкнулася з лесавозам на МКАД, кіроўца легкавіка загінуў.

У ліпені ў Барысаўскім раёне перакуліўся на трасе прычэп лесавоза з грузам. З ім сутыкнуўся грузавік.

У жніўні ў тым жа раёне з лесавоза падчас руху выпала бервяно, якое трапіла ў легкавік. Апошні адкінула на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне з іншай машынай. На шчасце, людзі не пацярпелі.

У чэрвені на МКАД перакуліўся прычэп лесавоза з грузам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.