Вы тут

Чаму кіраваць ПБНФ не прыйшлі “маладыя ваўкі”? Разважаем у жывым эфіры (відэа)

Аляксей Янукевіч і Рыгор Кастусёў, фота www.svaboda.org

Новым кіраўніком Партыі БНФ абраны экс-кандыдат у прэзідэнты, намеснік старшыні партыі Рыгор Кастусёў. За яго прагаласавала большасць дэлегатаў з’езду, што прайшоў у Мінску 30 верасня. Былы старшыня партыі Аляксей Янукевіч абраны намеснікам старшыні і адначасова ― кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2020 года.

Ці не азначае гэтая ратацыя, што намеснік прыйшоў проста “патрымаць месца” для цяпер ужо было кіраўніка партыі ― каб той змог наноў узначаліць партыю праз 2 гады? Якія змены чакаюць ПБНФ пасля абрання новага кіраўніка? Дзе новае партыйнае кіраўніцтва плануе знаходзіць сродкі для ўтрымання офіса партыі?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказалі старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і яго намеснік Аляксей Янукевіч.

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

Вокладка кнігі Сяргея Шапрана "Беларускі гістарычны анекдот"
Фота Наталлі і Дар'і Кавальчук з Брэста. Разам з Фондам "Шанс" дзяржава аплаціла аперацыю Дашы ў Даніі.