Чаго Лукашэнка баіцца болей — Крамля ці грамадзянскай супольнасці Беларусі?

Чаго Лукашэнка баіцца болей — Крамля ці грамадзянскай супольнасці Беларусі?

Чаго больш апасаецца беларускі рэжым — Крамля ці грамадзянскай супольнасці Беларусі? Такім пытаннем задаліся ўдзельнікі дыскусіі “Беларусь — рэпрэсіі за фасадам лібералізацыі”, якую ў межах штогадовай нарады па правах чалавека АБСЕ, зладзіў Беларускі Дом у Варшаве.

На сустрэчы выступілі беларускія і польскія эксперты. Яны сышліся на тым, што беларускі рэжым баіцца Расію, бо ў вялікай ступені ад яе залежыць эканамічна.

За апошнія гады ўмовы для працы грамадзянскай супольнасці ў Беларусі змяніліся да лепшага, канстатуюць эксперты, але Захад амаль перастаў фінансаваць грамадзянскую супольнасць у Беларусі. Еўрапейскі Саюз цяпер мае прыярытэтам супрацу з афіцыйным Мінскам. Хаця, здавалася б, гэтыя абодва працэсы маглі ісці пералельна і не выключаць адзін аднаго.

Якія змены пабачылі ў Беларусі замежныя эксперты, распавядае кіраўнік Фонду “Міжнароднай Салідарнасці” Мацей Фалькоўскі:

Фалькоўскі: “Прастора для развіцця беларускай ідэнтычнасці, беларускай мовы мяняецца. І змены адбываюцца не толькі таму, што сярод моладзі гэта ў трэндзе, але і таму, што ў некаторай ступені гэта і дзяржаўная палітыка”.

Пляцоўка ў Мінску і надалей выгадная Захаду для ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны, перакананы канадскі даследчык Дэвід Марплз. На гэтую пляцоўку пагаджаецца і Украіна, і Расія. А афіцыйны Мінск па-майстэрску выкарыстоўвае міжнародную сітуацыю, якая склалася пасля падзей ва Украіне ў 2014 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі