Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў 36 ініцыятыўных груп дэмакратаў

Паводле дадзеных на 23 ліпеня, Цэнтрвыбаркам Беларусі зарэгістраваў 36 ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў ад апазіцыі з 94. Пра гэта было заяўлена падчас працоўнай нарады лідэраў Аб'яднаных дэмакратычных сіл.
Падчас пасяджэння лідэры АДС адзначылі, што пакуль на этапе вылучэння кандыдатаў у дэпутаты не зафіксавана істотных парушэнняў выбарчага заканадаўства, паведамляе інфармацыйны цэнтр АДС. Нагадаем, што рэгістрацыя ініцыятыўных груп кандыдатаў завяршаецца 24 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі